Беларуска-кітайскія аўты запоўняць склады з хуткасцю трактароў?


Наш карэспандэнт сфатаграфаваў пад Барысавам стаянку, запоўненую аўтамабілямі «Geely».

На той момант на стаянцы было каля 130 машын. Няўжо пасля ўдалага старту распачынаецца крызіс?

Мадэлі кітайскіх аўтамабіляў, якія збіраюць у Барысаве, паступілі ў продаж толькі ў сакавіку. На аўтасалоне «Мотаршоу» ў траўні вытворца прэзентаваў аўтамабіль класу А (гэтак званы гарадскі) – седан «Geely SC7». Ён, паводле «Ежедневника», паспеў трапіць у пяцёрку лідараў продажаў новых аўтаў у сваёй «вагавой», саступіўшы «Skoda Octavia», «Skoda Rapid», «KIA Ceed» и «Ford Focus». Кошт «Geely SC7» у салонах складае каля $ 13 тыс.

У траўні начальнік аддзелу продажаў і сервісу «БелДжи» Аляксей Крычмар паведаміў, што да канца 2015 года кампанія плануе пабудаваць у Беларусі ўласны завод, каб штогод вырабляць 120 тыс. штук. На той момант са 100 аўтаў прадавалася каля 30. Прадукцыя ідзе на экспарт у Расею і Украіну.

Раней «Белсат» спраўджваў, наколькі бяспечныя кітайскія аўты.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў