Першы энергаблок БелАЭС уключылі ў сетку пасля 2 месяцаў рамонту


Першы энергаблок Беларускай атамнай станцыі ўключылі ў сетку пасля планава-папераджальнага рамонту. Аб гэтым 16 снежня паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі.

БелАЭС. 25 красавіка 2021 года. Астравецкі раён, Беларусь.
Фота: ВК / Белсат

У ведамстве паведамілі, што правялі наступныя працы:

  • перагрузілі ў рэактар ядзернае паліва – «у актыўную зону загружана 42 цеплавыдзяляльныя зборкі са свежым ядзерным палівам»;
  • правялі «рэвізію абсталявання рэактарнай усталёўкі турбагенератару, галоўных цыркуляцыйных помпаў і іншага абсталявання і тэхналагічных сістэм»;
  • выканалі «кантроль металу і дыягностыку зварных злучэнняў абсталявання»;
  • «рэалізавалі мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне надзейнасці і эфектыўнасці працы энергаблоку».

Нагадаем, рамонт пачаўся 6 кастрычніка 2023 года. Такім чынам, прайшоў 71 дзень – гэта значыць, 2 месяцы і 10 дзён.

Раней мы пісалі пра тое, што на афіцыйным сайце Дзяржаўнай службы занятасці Беларусі з’явіліся вакансіі на Беларускай атамнай станцыі (БелАЭС). Спецыялістаў шукаюць розных, шмат каго з вышэйшай адукацыяй.

Hавiны
Ад ліфтавага электрамеханіка да памочніка кіраўніка. БелАЭС шукае амаль 150 працаўнікоў
2023.11.14 11:51

СП, belsat.eu

Стужка навінаў