Павел Усаў: ЕЗ канчаткова капітуляваў перад Менскам


«Поўная капітуляцыя Еўрапейскага Звязу пры мінімальных іміджавых і палітычных стратах для кіраўніка Беларусі». Гэтак доктар палітычных навук Павел Усаў у інтэрв’ю «Udf.by» расцаніў запрашэнне Беларусі на саміт «Усходняга партнёрства» ў Вільні.

«Афіцыйнае запрашэнне Беларусі на саміт у Літву без выканання раней выстаўленых умоваў можа азначаць толькі адно: ЕЗ канчаткова адмаўляецца ад палітыкі санкцыяў і ціску ды фактычна падпісваецца пад сваім бяссіллем ў адносінах з беларускім рэжымам. Ніякай логікі ў гэтым кроку няма. Лукашэнку няма патрэбы рабіць нейкія крокі насустрач. Калі гэтага не зрабілі ў перыяд ціску, не будзе гэта рабіцца і ў перыяд «паклонаў», – кажа эксперт. Еўропа будуе сваю стратэгію ў дачыненні Беларусі на падставе самападману, тлумачыць палітолаг.

«…Нельга будаваць свае чаканні ды надзеі на ілюзіях, на веры ў тое, што адбудзецца цуд. Гэта – недазваляльная раскоша. Еўрапейскія палітыкі прастадушна мяркуюць, што новы дыялог вырашыць праблему дэмакратыі ў Беларусі, змякчыць характар яе кіраўніка, зробіць з яго «еўрапейскага» дыктатара. Пра такія памылкі пісалася ўжо не раз. Але, падобна, еўрапейцам падабацца памыляцца. Апроч таго, еўрапейская палітыка саступак не зможа перадухіліць інтэграцыйных працэсаў, бо ўсе гэтыя дзеянні абмяжоўваюцца саступкамі ў дачыненні палітычнай сістэмы, але ніяк не датычаць агульнага становішча Беларусі ў еўрапейскай стратэгіі».

Пакуль невядома, хто з кіраўніцтва Беларусі будзе рэпрэзентаваць інтарэсы нашай краіны на віленскім саміце. На думку палітычнага аглядальніка Рамана Якаўлеўскага, гэтае пытанне ў любым выпадку будзе вырашаць толькі Аляксандр Лукашэнка.

{movie}Раман Якаўлеўскі пра віленскі саміт “Усходняга партнёрства” |right|12918{/movie}

Больш падрабязна пра ўдзел Беларусі ў віленскім саміце чытайце тут.

Ю.В., udf.by, belsat.eu

Стужка навінаў