Што робяць беларусы з непатрэбнымі рэчамі?


Не толькі ЗША і Заходняя Еўропа «пакутуюць» ад віруса спажывецкага грамадства, у Беларусі, нягледзячы на адрозныя ад заходніх краінаў варункі, таксама нямала шопаголікаў. З кожным годам у калекцыянераў шмотак, дый нават у звычайных людзей, назапашваюцца непатрэбныя рэчы: олдскульныя джынсы, дзядулевы швэдры, сукенкі з мінулага сезону і процьма іншага барахла. Што ж мы робім з усім гэтым?

Паводле статыстыкі, 48 % беларусаў адпраўляюць старое адзенне і рэчы наўпрост у сметніцу, 12 % – рамантуюць вопратку, 23 % – прадаюць, 17 % – дораць.

На жаль, тыя, хто хацеў бы аддаць частку свайго гардэробу ў якасці падарунку дзіцячаму дому або ў школу-інтэрнат, не заўсёды маюць такую магчымасць. Каб гэта зрабіць, трэба атрымаць адмысловую паперку, якая сведчыць пра санітарную бяспеку адзення, але далёка не ўсе маюць час на такія бюракратычныя дробязі. У выніку рэчы трапляць на сметнік. Зрэшты, вопратку можна аддаць і ў Чырвоны крыж ало ў некаторыя касцёлы, якія пасля раздаюць адзенне бяздомным і бедным сем’ям (сюжэт праграмы «Аса’бісты капітал»).

Што яшчэ можна зрабіць са старым адзеннем? Падрабязнасці – у відэаматэрыяле!

{movie}Што робяць беларусы з непатрэбнымі рэчамі? (сюжэт праграмы “Асабісты капітал”) |right|12894{/movie}

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны аўторак а 8:35 і 13:50.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў