Сем прыёмных, трое родных. Бацькі з вялікім сэрцам


Што робіць дзяржава, каб у краіне не было дзяцей, якім словам «мама» назваць няма каго? З нагоды Дня маці ў праграму «Размова Калінкінай» аўтары запрасілі Наталлю Янушкевіч – яна выхоўвае траіх родных і сем прыёмных дзяцей.

{movie}Сем прыёмных, трое родных. Бацькі з вялікім сэрцам (Размова Калінкінай)|right|12866{/movie}

Госця праграмы распавяла, што раней працавала ў Доме дзіцяці: «Калі бярэш на рукі дзіця – яно ўжо становіцца сваім. Я адчувала, што альбо я мушу гадаваць такіх дзетак, альбо проста разарвецца сэрца. Спачатку прынялі ў сям’ю адно дзіця, потым – яшчэ». Потым саспела пастанова зарганізаваць дзіцячы дом сямейнага тыпу.

Аднак Наталля Янушкевіч пэўная, што ні родным, ні прыёмным дзецям нельга ствараць «цяплічныя ўмовы» ды з малых гадоў прывучаць дапамагаць бацькам у доме: «Дзеці, якія маюць статус сіраты, гэта не «бедныя сіроткі», якія мусяць сядзець на нейкім троне, а ўсе маюць іх шкадаваць. Я пратэстую, калі маіх дзяцей называюць сіротамі: яны ж жывуць дома. Але бывае, што гавораць: цябе, напэўна, у прыёмных бацькоў недакормліваюць, прымушаюць посуд мыць альбо падлогу. Дзіця не мае сядзець дома, склаўшы ручкі».

Як ставіцца да такой сям’і грамадства і дзяржава? Дзіцячы дом сямейнага тыпу: гэта ўстанова ці ўсё ж сям’я? Глядзіце праграму «Размова Калінкінай»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў