Да цябе я еду, бэйба. Песня пра Брагін на „Х-фактары”


Малады хлопец з Гомлю працуе лясніком. «Я кшталту прараба. Прыглядаю за мужыкамі, якія ўвесь час п’юць. Трэба лес рубіць, а яны п’юць. І заробак іхны падлічваю», – распавядае пра сябе Саша вядоўцы ўкраінскага тэлешоу «Х-фактар». Што праўда, сам Саша таксама не супраць выпіць. Мінулая спроба выйсці на сцэну «Х-фактар» была незусім удалай – у анкеце маладога чалавека пазначылі, што той перабраў з алкаголем і не змог выйсці на сцэну. Але гэтым разам у Сашы ўсё атрымалася. Ён выйшаў на сцэну і вельмі добра выканаў альтэрнатыўную версію гіта «Beggin» ад «Мэдкан». Словы ў альтэрнатыўнай версіі былі такімі:

Да цябе я еду, бэйба, у Брагiн

У Брагiн, Брагiн, у-у-у

Да цябе я еду, май бэйба!

У Брагiн, Брагiн, у-у-у

За табою еду, май бэйба!

Жалезны конь няхай ляцiць

Да Брагiна, да i нас болей не спынiць!

У першы раз цяпло вачэй

Я, больш за ўсе, убачыць сам хачу хутчэй!

{movie}Выступ Сашы Сацуры|right|12789{/movie}

Летась сэрцы украінскіх гледачоў заваяваў яшчэ адзін беларус Яўген Літвінковіч.

{movie}Выступ Яўгена Літвінковіча|right|12791{/movie}

Сёлета, апроч Сашы Сацуры, ва ўкраінскім ТВ-шоу бярэ ўдзел беларускі гурт «Інжыр».

{movie}Выступ гурту “Інжыр”|right|12790{/movie}

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў