«Яго Варсейшаства» і жуйка – на выставе ў Менску


Не такія далёкія часы ўспамінаюць у Менску. У прасторы “ЦЭХ” на праспекце Незалежнасці, 58 сабралі напаміны пра 90-ыя гады.

На адной са сценаў знайшлося месца для стаўшага сімвалам і даўно забытага сталіцаю чырвонага дывана, што весяліць наведнікаў. Ёсць і далёка не забаўляльныя экспанаты – як знакаміты здымак зняцця Пагоні з рэзідэнцыі прэзідэнта. Частавалі наведнікаў бутэрбродамі са шпротамі, варанаю згушчонкаю ды гумкаю «Love is…». Усе гэта – частка праекту 90s.by.

Пагартаць падшыўку “Нашай нівы” за 90-ыя ці пастраляць электронных птушак са стрэльбы, падключанай да зусім не LCD-тэлевізара, можна да наступнай пятніцы.

Іншыя навіны: Вільня далучылася да праекту «Мова ці кава». У Магілёве адкрылася выстава Базыля Камарова. Менскі Музей сучаснага выяўленчага мастацтва запрашае на выставу замежных керамістаў. Гурт «Чайф» запрашае на канцэрт у сталіцы.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|12758{/movie}

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў