Жанчына, якая ходзіць на пікеты з сем’ямі крымінальнікаў


Юрыст і праваабаронца Тамара Сяргей цвердзіць, што ў Беларусі сярод крымінальнікаў 30 % асуджаныя неправамерна.

Госця «Размовы Мацкевіча» – Тамара Сяргей, якая не баіцца негатыўных ацэнак з боку грамадства за тое, што выходзіць на пікеты са сваякамі асуджаных паводле крымінальных артыкулаў. Яна кажа, што часта віна чалавека не даказаная: «З дзесяці справаў – 30 % маюць парушэнні, якія цягнуць неправамерны прысуд».

Тым часам асуджаныя ды іхныя сем’і найчасцей пачынаюць знаёміцца з заканадаўствам ужо калі прысуд вядомы, каб абскардзіць яго. А касацыйная інстанцыя ў Беларусі звычайна працуе «пад капірку» – пакідае рашэнне суда першай інстанцыі ў сіле.

{movie}Тамара Сяргей у “Размове Мацкевіча”|right|12739{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў