100-гадоваму гадзінніку ў Пінску паставілі цыферблат у стылі IKEA.


100-гадоваму гадзінніку ў Пінску паставілі цыферблат у стылі IKEA. Папярэдні цыферблат быў усталяваны ў 1962 годзе і меў больш лаканічны стыль.

{movie}100-гадоваму гадзінніку ў Пінску паставілі цыферблат у стылі IKEA. |right|12709{/movie}

Напярэдадні дня гораду (сталіца Палесся на выходных адзначыць 916 гадоў) гадзінніку, створанаму дакладна стагоддзе таму і размешчанаму на будынку Калегіуму езуітаў, памянялі цыферблат.

АЛЯКСАНДР КОКАРАЎЦАЎ, ГАДЗІННІКАВЫ МАЙСТАР: «Чорны цыферблат, залатыя лічбы і дэкаратыўныя элементы пакрытыя тонкім слоем срэбра ды ахоўным лакам – гэтае пакрыцце будзе доўга блішчаць і не будзе патрабаваць фарбавання».

Што праўда, цяжка не заўважыць змену: новы цыферблат выкананы ў іншым стылі, чым ягоны папярэднік.

ІНА РЭУТ, МАСТАЦТВАЗНАЎЦА: «Калі цыферблат 1962 годa дастаткова лаканічны, хоць пажадана, каб ён быў круглым, то новы цыферблат, на маю думку, перагружаны дэкаратыўнымі элементамі. Сённяшні цыферблат, імаверна, адлюстроўвае густы сучаснага чалавека і стылістычныя асаблівасці поўнай эклектыкі, таму казаць пра блізкую сувязь з гістарычным выглядам гэтага гадзінніка або з чыстым гістарычным стылем не даводзіцца».

Езуіцкі калегіум мае рысы архітэктуры эпохі рэнесансу і барока. Яго пабудавалі ў сярэдзіне 17 стагоддзя, пасля гэтага ён зведаў шмат метамарфозаў.

Іншыя навіны: Станіслаў Шушкевіч прэзентаваў у Варшаве кнігу ўспамінаў. Прэмію «Прайдзісвет» прысудзілі перакладам Гофмана, Ергавіча і Эўрыпіда.

{movie}Агляд навінаў культуры (01.10.2013) |right|12708{/movie}

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў