Прапанова рэформы: нямецкія і грузінскія сімвалы ў беларускім алфавіце


Пісьменнік Уладзімір Дубоўка імкнуўся зрабіць беларускі алфавіт менш падобным да расейскага.

Наватарству беларускага паэта, празаіка, перакладчыка і крытыка Уладзіміра Дубоўкі прысвяцілі чарговае выданне праграмы «Моўнік». Яе можна паглядзець у онлайн-трансляцыі на нашай старонцы шточацвер а 18:35 або ў архіве праграмаў.

Госцем студыі быў даследчык творчай спадчыны Уладзіміра Дубоўкі, дацэнт, кандыдат філалагічных навук Уладзімір Куліковіч. Паводле яго, гэта быў адзін з самых крэатыўных беларускіх пісьменнікаў. Ягонаю візітоўкаю былі наватворы, якіх у літаратурную мову ён увёў добрую сотню. Сярод іх такія сёння звыклыя вуху словы, як летуценне, адлюстроўваць, ажыццяўленне, дабрабыт, мэтазгодна.

Але бадай самая крэатыўная ідэя Дубоўкі – новы беларускі алфавіт. «Ён, як і браты Лёсікі, жадаў, каб знакі нашага алфавіту дапамагалі чытачу адчуваць усю мілагучнасць нашай мовы, а тэкст, напісаны па-беларуску, як мага менш нагадваў тэкст, напісаны па-расейску», – тлумачыць Уладзімір Куліковіч.

Змены ў алфавіт, прапанаваныя Уладзімірам Дубоўкам:

1) Замест «ё» выкарыстоўваць «о з двукроп’ем», як у нямецкай мове.

2) Ужываць надрадковы знак для абазначэння падоўжанага гука (напрыклад, «нн», «лл»).

3) Увесці літару літару «і» з двукроп’ем», як ва ўкраінскай мове, для абазначэння спалучэння [йі].

4) Замест «дз» ужываць знакі з армянскага і грузінскага алфавіту, а замест «дж» – сканструяваную ім самім літару на аснове лацінскага «G».

{movie}Выданне “Моўніка”, прысвечанае Уладзіміру Дубоўку|right|12649{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў