Спектакль шведскага харэографа з выхаванцамі дзетдому аб'едзе Беларусь


Тэатр як спроба знайсці свой сапраўдны дом. Шведскі харэограф Бэна Воаргам прыехаў у Беларусь, каб паставіць тут нечаканы спектакль.

У інсцэнізацыі «Дом» задзеяны міжнародны калектыў прафесійных танцораў і выхаванцы Лідскага дзіцячага дому. Інтэнсіўная праца заняла тры тыдні, цягам гэтага часу падлеткі вучыліся тэхнікам імправізацыі ды сучаснага танцу.

«Гэты метад дастаткова новы для Беларусі. Гэта не танцавальнае шоу, не танец, які паглынае ўвагу гледача, гэта таксама і не салодкая прыгожая казка, якую пасля паказваеш дзецям. Гэта мастацтва, якое заахвочвае публіку браць удзел у тым, што адбываецца на сцэне, заахвочвае думаць», – кажа рэжысёр і харэограф Бэна Воаргам.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|12620{/movie}

Пытанне, якое развязваецца ў танцы: што такое дом? Ці гэта будынак, сцены, ці ўспаміны і мары?

Выхаванка дзіцячага дому Паліна Вяршыла, якая паўдзельнічала ў інсцэнізацыі, разважае: «Гэта радасць, шчасце, любоў, паразуменне – усе тыя пачуцці, якія зведвае чалавек, калі заходзіць у свой дом, дзе яго чакаюць, разумеюць, цэняць».

Асаблівасць інсцэнізацыі – яшчэ і тое, што дзецьмі на сцэне не кіруюць, не аддаюць ім загады, а прыслухоўваюцца да іх і навучаюць супрацы. Спектакль праедзе па розных гарадах Беларусі.

Іншыя тэмы: Кароткаметражны фільм пра Максіма Багдановіча рэжысёркі Агаты Моцкі заняў першае месца на міжнародным фестывалі «Be part of it». Вядомыя беларускія музыкі рэпетуюць перад прэзентацыяй супольнага праекту «Апошні золак», накіраванага супраць смяротнага пакарання. У Менску адкрылася выстава мастака Віктара Васюкевіча – «жывапісца, які малюе святло».

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў