Алег Гаркуша з «Аўкцыёну»: «У мяне беларускія карані»


Легендарны і непрадказальны “АукцЫон” спраўляе 30 гадоў. Беларуская сталіца сустрэла юбілейны канцэрт піцерцаў аншлагам, хоць гурт прыехаў у сталіцу не ўпершыню: Менск яшчэ з 80-х гадоў – нязменны пункт у графіку музыкаў. А шоўмен “АукцЫону” Алег Гаркуша мае да Беларусі асаблівыя пачуцці, бо тут ягоныя карані.

АЛЕГ ГАРКУША, ГУРТ «АУКЦЫОН»:

“У мяне бабуля з Беларусі. Яна нарадзілася пад Віцебскам, у вёсцы Рубеж Бешанковіцкага раёну. А дзед у мяне з-пад Данецку, і прозвішча маё па дзеду – Гаркуша. А ў бабулі было прозвішча Цэпота”.

“АукцЫон” паўплываў на творчасць нашых музыкаў. У любові да спеваў Леаніда Фёдарава прызнаваліся Святлана Бень з “Серебряной свадьбы”, Аляксандр Памідораў, Алесь Дзянісаў з гурта “Кальян”. Удзельнік гурта “Akute” Раман Жыгараў адмыслова прыехаў на гэты канцэрт з Магілёва.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|12495{/movie}

РАМАН ЖЫГАРАЎ, ГУРТ «AKUTE»:

“Слухаю з дзяцінства з самага, яшчэ на касетах, памятаю, якія ў мяне былі. “АукцЫон” – адна з найулюбёнейшых групаў расейскіх, і яна, безумоўна, зрабіла найвялікшы ўплыў на мяне”.

“АукцЫон” граў у Менску песні з апошніх двух дыскаў – “Юла” і “Девушки поют”, якія чаргаваліся з спевамі са старых альбомаў “Как я стал предателем”, “Бодун”, “Жилец вершин”. Налета музыкі абяцаюць зноў прыехаць у Беларусь.

Іншыя навіны: У Менску скончыўся першы Форум вулічных тэатраў. На тэатры оперы і балету паказалі шоу 3D. Пол МакКартні рыхтуе новую кружэлку.

Cяргей Будкін, Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў