Страляніна ў сэрцы ВМС ЗША: чацвёра забітых


Невядомы распачаў страляніну ля аднаго са штабаў вайскова-марскіх сілаў ЗША, што месціцца ў Вашынгтоне. Забітыя чацвёра, яшчэ 12 – параненыя. Злачынцу заблакавалі ў адным з будынкаў.

{movie}Страляніна ў сэрцы ВМС ЗША: чацвёра забітых|right|12494{/movie}

Паводле афіцыйнае інфармацыі, нападзенне ўчыніла адна асоба. Цяпер да месца злачынства сцягнутыя антытэрарыстычныя падраздзяленні ды паліцыя. Нападнік, паводле праваахоўнікаў, забарыкадаваўся ў пакоі ў адным з будынкаў штабу ВМС ЗША.

Будынкі Адміралтэйства ў Вашынгтоне месцяцца за 2 км ад Капітолію, у паўднёвай частцы Вашынгтону. У сувязі з інцыдэнтам рух у гэтым раёне абмежаваны, праваахоўнікі не выключаюць штурму будынку, дзе хаваецца злачынец.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў