Дзеля стварэння альбому “Шо-шо” інтэлігентны Вайцюшкевіч мусіў пераўвасобіцца ў постаць былога зняволенага Хведара Шчавеля – яго песні напэўна закрануць струны душы не толькі звычайнай аўдыторыі Вайцюшкевіча, але і людзей больш простых.
Песні “Варанок”, “Зноў на волі вясна”, “Бадзягі” можна паслухаць на budzma.org
{movie}Агляд падзеяў культуры|right|12449{/movie}
Іншыя навіны: Менскія нефармалы развіталіся з «La Мора» – месцам, якое 2 гады было пляцоўкаю для канцэртаў, кінапаказаў, збораў клубу англійскае мовы ды сяброўскіх пасядзелак. Паэтка і пісьменніца Вольга Гапеева сталася пераможцаю літаратурнага конкурсу імя Янкі Маўра “Экслібрыс”. У Гонконзе прададуць раннія працы Эндзі Ўоргала.
Мар’яна Чарняева, belsat.eu