Навальны не пагаджаецца з вынікамі выбараў


Кандыдат ад апазіцыі на выбарах мэра Масквы Аляксей Навальны заяўляе аб наяўнасці доказаў таго, што ўчорашнія выбары сфальсіфікавалі.{movie}Навальны не пагаджаецца з вынікамі выбараў|left|12399{/movie}

Паводле афіцыйных вынікаў галасавання, на выбарах мэра Масквы перамог фаварыт Пуціна Сяргей Сабянін. Але з мінімальнаю перавагаю, што аддзяляе ад неабходнасці праводзіць другі тур, – 51,37 %. Навальны атрымаў дваццаць 27,24 % галасоў, аднак ён не пагаджаецца з гэтым вынікам.

У нас ёсць фармальныя і матэматычныя, лагічныя і аналітычныя, а неўзабаве будуць і юрыдычныя доказы таго, што выбары сфальсіфікавалі і фальсіфікацыя прыкладна чатыры адсоткі галасоў дала Сабяніну магчымасць прайсці ў першым туры. Мы гэтых выбараў не прызнаем”, – заявіў Навальны. Кандыдат ад апазіцыі ў выбарах на пасаду гаспадара расейскай сталіцы падкрэсліў, што Сабянін ня можа лічыць сябе мэрам усіх масквічоў. Ня можа лічыць сябе законна абраным мэрам, пакуль не пагодзіцца з патрабаваннямі пераліку галасоў.

Мы – разумныя людзі, і адзін з прыярытэтаў нашага штабу – спакой у Маскве, спакой гараджанаў. Таму мы выказалі дакладныя, абгрунтаваныя законам патрабаванні. Мы не збіраемся дыміць дзеля дыму. Мы прапаноўваем пералічыць з удзелам усіх зацікаўленых бакоў галасы на тых анамальных участках, дзе Сабянін атрымаў больш за 10 адсоткаў выбарчых галасоў, і тыя участкі, дзе зафіксавалі вялікі адсотак хатніх галасаванняў. Гэта лагічныя і законныя патрабаванні – давайце іх выканаем”, – прапаноўвае Аляксей Навальны, папярэджваючы, што ў выпадку, калі маскоўская мэрыя ня пойдзе на патрабаванні ягонага выбарчага штабу і ня зробіць таго, што мусіць зрабіць нармальная, адказная ўлада, то ягоныя паплечнікі пакідаюць за сабою права яшчэ раз наўпрост звярнуцца да масквічоў і заклікаць іх да ўдзелу ў акцыях грамадзянскага непаслухмянства.

КР, belsat.eu

Стужка навінаў