Князь Вітаўт – галоўны герой новага балетнага сезону


Вітаю з навінамі культуры. Хітраспляценні беларускай гісторыі, мужнасць і высакародства князя Вітаўта, падступства Ягайлы – і ўсё гэта ў форме іскрыстага, манументальнага балетнага палатна. Гэткаю патрыятычнаю прэм’ераю свой 81-ы тэатральны сезон распачаў Нацыянальны тэатр оперы і балету. Барацьбу за ўладу ў Вялікім княстве перадаюць на сцэне галоўныя артысты тэатру, музыку для “Вітаўта” напісаў беларускі кампазітар Вячаслаў Кузняцоў.

{movie}Агляд падзеі культуры|right|12362{/movie}

“Вы пачуеце тут такія артадаксальныя славянскія гучанні – дакладней, праславянскія, – распавёў дырыжор-пастаноўшчык спектаклю Вячаслаў Воліч. – У той жа час у спектаклі няма ніводнай цытаты, гэта ўсё сродкі мастацкай выразнасці кампазітара Кузняцова”.

Як успрынялі новы твор Опернага па той бок сцэны, у глядацкай зале, пабачыце ў “Навінах культуры” заўтра. Між тым, у тэатры рыхтуюць і наступныя прэм’еры, а сезон прапаноўваюць завершыць на два тыдні пазней, чым звычайна. Каб даць гледачам магчымасць наведваць спектаклі да сярэдзіны ліпеня.

Іншыя тэмы: Выдатная музыка прагучала ў клубе “Re:Public”, сродкі пайшлі на дабрачынныя мэты. Легендарны гурт “Крама” пачаў сезон клубных канцэртаў і найлепшых хітоў. Ва ўправе ПБНФ пачаліся рэпетыцыі аматарскага спектаклю пра Кастуся Каліноўскага.

Адэля Дубавец

Стужка навінаў