Кнігарня “ЛогвінаЎ” рыхтуе сабе канкурэнтаў


Актыў кнігарні “ЛогвінаЎ” вырашыў стварыць сабе канкурэнтаў. Сёння тут адбыўся майстар-клас для тых, хто марыць арганізаваць новыя літаратурныя пляцоўкі.



Ідэя ўзнікла нечакана. Да мяне і да Паўла Касцюкевіча звярталіся розныя людзі з пытаннем, як робіцца кнігарня і як яна пасля існуе, – кажа дырэктарка кнігарні “ЛогвінаЎ” Кацярына Пікірэня. – Дык мы вырашылі правесці такія майстар-класы”.

Майстар-клас сабраў 14 выдаўцоў, дызайнераў, музейнікаў ды іншых культурных дзеячаў з усёй Беларусі. І ў слухачоў ужо ёсць канкрэтныя планы. Уладзімір Булаўскі, сябра кампаніі “Будзьма” з Віцебску, кажа:

{movie}Агляд падзеяў культуры (03.09.2013) |right|12306{/movie}

У мяне практычная патрэба ў такіх майстар-класах. У хуткім часе я збіраюся адчыняць кнігарню ў Віцебску. Кнігарня будзе называцца “Бу” і пачне дзейнічаць праз пару месяцаў”.

Цягам майстар-класаў паспяховыя менеджары найбольш дынамічнай менскай кнігарні падзяліліся гэткімі прафесійнымі таямніцамі, як пошук памяшкання пад кнігарню, арганізацыя сучасных літаратурных імпрэзаў, а таксама папулярызацыя беларускай кнігі. Арганізатары абяцаюць, што гэта – не апошняя сусрэча гэткага кшталту.

Іншыя тэмы: У Раўбічах аматары этна-трансу ды культурных актыўнасцяў заварылі сёмае “Павідла”. Удзельніцы конкурсу прыгажосці “Miss Supranational 2013” прывезлі ў Нацыянальную бібліятэку кнігі пра ўласныя краіны. 16 верасня ў Менску стартуе новы сезон заняткаў “Мова ці кава”, у якіх можа паўдзельнічаць кожны.

Настасся Яўмен, Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў