Вялізныя клубы дыму на станцыі метро Плошча Перамогі


Уся пасадачная платформа на станцыі метро Плошча Перамогі была зацягнутая вялізнаю дымавою завесаю, паведамляюць відавочцы.



Цягнік, які прыехаў з боку Кастрычніцкай, літаральна прыгнаў перад сабою густую дымавую хвалю. Эвакуацыя не аб’яўлялася, але шмат якія пасажыры самі выйшлі з метро. Некаторыя з іх хацелі сядаць у электрацягнік, аднак спрацавала супрацьпажарная сігналізацыя і пасадка не праводзілася.

Праз 8-10 хвілінаў ля станцыі загулі сірэны пажарных машынаў, якія пачалі з’язджацца з усяго Менску.

Паводле паведамлення Міністэрства надзвычайных сітуацыяў на «Twitter.com», дым у метро узнік, бо адбылося кароткае замыканне ў электрычным абсталяванні. Там ніхто не пацярпеў, падаюць ратавальнікі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў