Знайшлі шкілеты ў цэнтры Магілёва, што рабіць? Хутчэй затрымліваць журналістаў!


https://youtu.be/5zQO8Gn6e6k
Аператар Яўген Глушкоў натрапіў на неагароджаную будаўнічую пляцоўку практычна ў цэнтры гораду. Увагу прыцягнула тое, што працамі займаліся жаўнеры. Падышоўшы бліжэй, ён заўважылі чатыры выкапаныя шкілеты, што ляжалі на цэлафанавых пакетах.

На пытанні жаўнеры адказваць адмаўляліся, паведаміўшы толькі, што нават інфармацыя пра іхную вайсковую частку – сакрэтная. Праз момант да журналістаў падбег старшы сяржант Еўтух (вядомыя толькі ягоныя ініцыялы Н. А. – хутчэй за ўсё, таксама з “сакрэтнай” часткі) і запатрабаваў акрэдытацыю ад Міністэрства абароны.
{movie}Працоўны момант: невядомыя шкілеты ў цэнтры Магілёва і нэрвовыя жаўнеры|right|12129{/movie}
Як будаўнічая пляцоўка ператварылася ў вайсковы аб’ект і чаму раскопкамі займаюцца шараговыя жаўнеры замест археолагаў – сяржант не патлумачыў, толькі ўпарта спрабаваў перашкодзіць здымкам і біў па камеры. Чалавек у цывільным адзенні ды камуфляжных споднях нахабна заявіў, што пляцоўка агароджаная і журналісты без дазволу праніклі на аб’ект. На відэа выдатна бачна, што ніякага плоту вакол няма і за некалькі метраў ад глыбокіх ямаў гуляюць дзеці.

Урэшце сяржант выклікаў на дапамогу міліцыянтаў, але журналіст вырашыў не чакаць прыезду праваахоўнікаў.

Цікава, што сёння інфармацыйны партал “Могилёвские ведомости” прыадкрыў таямніцу чалавечых рэшткаў. Гэта былі целы жаўнераў, загінулых падчас Другой сусветнай вайны, а “сакрэтная” частка аказалася 52-м спецыялізаваным пошукавым батальёнам Міністэрства абароны. Навошта было ісці на канфлікт з незалежнымі журналістамі ды пагражаць затрыманнем, замест таго, каб проста патлумачыць сітуацыю – незразумела.

УШ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары