Як Багдановіч натхняўся ў гасцях у шляхціца


https://youtu.be/dQfsV9TtZL8
У фальварку Ракуцёўшчына паэт Максім Багдановіч адпачываў летам 1911-га. Яму было 19 гадоў.

Паводле акрэслення загадчыцы філіялу Літаратурнага музею Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” Ліліі Заліўскай, Багдановіч прыехаў сюды на спатканне з Радзімаю. Менавіта тут, на маладзечанскай зямлі, аўтар “Зоркі Венеры” ўпершыню адчуў сваю беларускасць і нарадзіўся як творца.

У фальварак Максім Багдановіч прыехаў на запрашэнне шляхціца Вацлава Лычкоўскага – дзядзькі братоў Луцкевічаў. Сёлета беларусы ды аматары паэзіі святкуюць знакавую дату: 100 гадоў з моманту выдання адзінага прыжыццёвага зборніку Максіма Багдановіча – “Вянок”. На свята ў Ракуцёўшчыну прыехала і Маргарыта Пярова, унучатая пляменніца Івана Луцкевіча, якая жыве ў Санкт-Пецярбурзе і размаўляе па-беларуску.

“Надта ён быў жаданы для Максіма Багдановіча, бо цяжка выдаваўся: бракавала сродкаў, – распавядае Лілія Заліўская. – І нават у Ялце, калі яго не стала, у адзіноце ён памёр, то ён быў не адзін, а са сваім зборнічкам, які ляжаў раскрыты на ягоных грудзях…”.
{movie}”Лета ў “Аб’ектыве”: свята Багдановіча ў Ракуцёўшчыне|right|12077{/movie}
У Ракуцёўшчыне паэт стварыў 2 нізкі вершаў: “Старая Беларусь” і “Места”, якія ўвайшлі ў “Вянок”.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары