Пра што марыў Якуб Колас?


57 гадоў таму ня стала Якуба Коласа. З кветкамі на сталічныя Вайсковыя могілкі прыйшлі пісьменнікі, грамадскія дзеячы ды родныя і блізкія песняра. Успаміналі мары і памкненні Коласа. Глядзіце навіны культуры!

{movie}Пра што марыў Якуб Колас? Навіны культуры|right|12048{/movie}

ЗІНАІДА КАМАРОЎСКАЯ, ДЫРЭКТАРКА МУЗЕЯ Я.КОЛАСА:

“Ягоная мара не збылася – пра стан беларускай мовы і культуры. Яна засталася на тым узроўні, на якім была і дагэтуль. Шмат у яго было мараў, але шмат ён і пакінуў. Мне хочацца сказаць пра паэму “Новая зямля”: сёлета споўнілася 90 гадоў яе выхаду ў свет. “Новая зямля” па сённяшні дзень гучыць, яна цікавая не аднаму пакаленню”.

НАУМ ГАЛЬПЕРОВІЧ, ПАЭТ:

“Ён прысвяціў сваё жыццё нашай роднай культуры, роднай мове і ўсяму таму, што вызначае сёння Беларусь і беларусаў у свеце”.

Таму праз без малога 60 гадоў пасля смерці паэта спадчына Коласа ўсцяж набірае вартасці і становіцца базаю нашай культуры.

Для тых, хто цікавіцца творчасцю Коласа на паглыбленым узроўні, нагадваем, што ў Менскім музеі песняра гэтымі днямі праходзіць выстава ягоных кніг, выдадзеных за мяжой.

Іншыя тэмы: у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава, прысвечаная Марціну Лютэру. Выйшла аўдыёкніга аповесцяў Янкі Маўра “Палескія рабінзоны” і “У краіне райскай птушкі”. Працы Пікасо, Матыса, Гагена, Манэ, скрадзеныя з музею “Кюнстгал” у Нідэрландах, могуць вярнуцца на сваё месца. У Індыі паказалі дасягненні найлепшых ювеліраў сучаснасці.



belsat.eu

Стужка навінаў