Аўтар скандальных «Хронік раёну» асуджаны, бо ў відэа лаяўся матам


Зусім нядаўна Руслан Мірзоеў, аўтар нашумелых ролікаў пра ўмовы працы на МАЗе, распачаў новы праект: «Хронікі раёну» – серыял без цэнзуры пра жыццё спальных кварталаў Менску. За першыя матэрыялы праекту маладзёна асудзілі на 7 содняў.



У «Хроніках раёну» аўтар задумаў паказаць самыя пажыўныя месцы Менску, а ў якасці сваіх герояў задзеяць мясцовых алкаголікаў, наркаманаў, прастытутак, мясцовую шпану, гопнікаў і г. д. У першай серыі праекту Руслан паказаў наркаманаў з Курасоўшчыны, якія падзяліліся некаторымі падрабязнасцямі са свайго жыцця. Прычым відэа шчодра насычанае лаянкаю ды матам. У другой серыі таксама можна пабачыць заахвочанне да злачынства. Праўда, невядома: жартам ці ўсур’ёз. Цяпер відэа выдаленае з інтэрнэту.

Першая серыя «Хронік раёну» за некалькі дзён набрала на youtube.com каля 30 тыс. праглядаў, шмат хто з гледачоў дзякуе аўтару за ідэю і сацыяльную вастрыню роліку. Інтэрнаўты адзначаюць у каментарах неадпаведнасць афіцыйнай прапаганды і рэчаіснасці, паказанай у відэа: «Ідэолагі прапаведуюць «стабільнасць і ненахільнасць», народ прапаведуе «калгасны «Крыжачок», чарку і скварку».

{movie}Фрагмент “Хронік раёну” пра аматарку пладова-ягаднага віна |right|12013{/movie}

У размове з наркаманамі Руслан станоўча выказаўся аб працы беларускай міліцыі, якая паспяхова змагаецца з распаўсюдам наркотыкаў. Гэта, аднак, не абараніла яго ад затрымання яшчэ 9 жніўня, паводле парталу tut.by. Суд над ім, аднак, адбыўся 12 жніўня.

Маладзёна асудзілі за дробнае хуліганства на 7 дзён (артыкул 17.1. КоАП РБ). Рашэнне выносіла суддзя Ала Булаш, падае партал nn.by. Тая самая, што, паводле крыніцы, судзіла ў справе Плошчы-2010 Вінаградава, Кіркевіча, Дразда, Пратасеню і Хамічэнку, якія атрымалі працяглыя тэрміны.

Паводле інфармацыі, пададзенай 12 жніўня ў вячэрнім блоку навінаў на дзяржаўным тэлеканале ОНТ, Руслан Мірзоеў заявіў у судзе, што ролік быў пастановачны. У іншым выпадку маладзёну магло пагражаць і больш суровае пакаранне.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў