Рассяльгаснагляд выявіў кішачную палачку ў прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў


Федэральная служба Расеі ветэрынарнага і фітасанітарнага кантролю 10 жніўня паведаміла пра выяўленне «бактэрыяў групы кішачнай палачкі» ў прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў.

Хваробатворныя мікробы выявілі пры лабараторных даследаваннях вяндліны, якую прывезлі з ААТ «Барысаўскі мясакамбінат», у партыі ялавічыны ААТ «Мёрскі мясакамбінат» і ў партыі тварагу, што прыехаў з прадпрыемства ААТ «Савушкін прадукт». Прынялі рашэнне «праінфармаваць дзяржаўную ветэрынарную службу Беларусі пра выяўленыя вынікі для прыняцця захадаў для выпуску прадукцыі, якая адпавядае патрабаванням бяспекі Мытнага саюзу».

Небяспечныя бактэрыі Рассяльгаснагляд выявіў у прадукцыі 26 дзяржаваў. Наконт кожнай краіны ў суботу служба распаўсюдзіла асобныя прэс-рэлізы.

БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары