Рэформы не трэба: Беларусы хочуць стаяць у царкве


Аляксандр Лукашэнка прапанаваў рэфармаваць царкву, але большасць менчукоў – супраць.

«Мне здаецца, мы напярэдадні нейкай рэформы праваслаўнай царквы», – заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы на мінулым тыдні будпляцоўку менскага аквапарку. Ці згодныя з гэтым жыхары сталіцы?

Прэзідэнт асабліва звярнуў увагу на тое, што ў праваслаўнай царкве трэба адстаяць набажэнства. Большасці менчукоў, як аказалася, гэта не перашкаджае. Аргументы: так склалася здаўна, калі камусьці не хочацца, – няхай не стаіць, калі змены і патрэбныя, дык ініцыятыва мусіць сыходзіць ад кіраўніцтва царквы, а не краіны.

{movie}Апытанне: ці згодныя вы з Лукашэнкам, што трэба рэфармаваць царкву?|right|11894{/movie}

За тое, каб дазволіць у царкве сядзець і наблізіць яе ў гэтай прыкмеце да каталіцкага касцёлу, выказалася значна меншая частка апытаных. Быў і эпатажны адказ: зрабіць пры цэрквах казіно, каб прыцягваць сучасных вернікаў.

АК, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў