{movie}Крымінальная адказнасць за АЧС|right|11874{/movie}
За парушэнне ветэрынарных правілаў пагражае абмежаванне або пазбаўленне волі да 2 гадоў. Што праўда, толькі ў выпадку, калі ў выніку парушэння распаўсюдзілася заразная хвароба.
Калі ж гэтага не адбылося, прадугледжваецца адміністратыўная адказнасць – папярэджанне або штраф 20 базавых велічыняў, то бок 2 мільёны рублёў.
Паводле ветэрынарна-санітарных правілаў, утрымліваць свіней забараняюць работнікам свінакомплексаў, а таксама сялянам ці фермерам у радыусе 5 кіламетраў ад гэтых гаспадарак.
Гэткую “буферную зону” вызначылі ўжо ўлады на Берасцейшчыне. Усіх свіней на сваіх прыватных падворках мусяць забіць жыхары Ляхавіцкага і Баранавіцкага раёнаў, а таксама часткова Івацэвіцкага і Пружанскага. Гэтыя тэрыторыі месцяцца найбліжэй да ачагу АЧС у Іўеўскім раёне Гарадзеншчыны.
Ганна Любакова, “Аб’ектыў”