Свята тэатру ў Нясвіжы


На тры дні Нясвіж ператварыўся ў вялікую тэатральную пляцоўку. Тут адбыўся арт-фэст “Тэатр Уршулі Радзівіл”. Пра незвычайнае свята ля сценаў Радзівілаўскага замку глядзіце ў выданні “Лета ў “Аб’ектыве”.

{movie}Свята тэатру ў Нясвіжы|right|11844{/movie}

Адною з яркіх падзеяў свята стала інсцэнізацыя ў батлеечным тэатры – “Міракль аб Уршулі” пра Уршулю і ейнага мужа Міхаіла Казіміра Радзівіла. “Самыя лялькі для спектакля рабіліся вельмі доўга – да 20 гадоў. Мы робім іх як скульптуры. Калі прыгледзецца да твараў, то заўважыце, што яны маюць партрэтнае падабенства”, – распавядае Ганна Выгонная, куратарка спектаклю.

А ў палацавым дворыку адбыўся спектакль пад адкрытым небам – “Яблычны пірог”. Акторы і гледачы гавораць, што само месца, дзе адбываліся паказы, стварала незвычайную атмасферу. “Розніца сапраўды вялікая. Тут прырода, тут муры замку, зусім усё па-іншаму”, – заўважае акторка Надзея Анцыповіч.

belsat.eu

Стужка навінаў