Лукашэнка злавіў сама ростам з віцэ-прэм’ера


Падчас нарады ў пытаннях рыбалоўства і палявання Аляксандр Лукашэнка распавёў, што нядаўна злавіў трох самоў, адзін з якіх важыў 57 кг. “З мяне ростам!” – ці то ў захапленні, ці то скептычна прамовіў віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы.



{movie}Лукашэнка злавіў сама ростам з віцэ-прэм’ера|right|11841{/movie}

Адметна, што нечаканае рыбацкае прызнанне Лукашэнкі прагучала пасля таго, як падобным пахваліўся прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Адзін з расейскіх каналаў сцвердзіў, што Пуцін злавіў вялізарнага шчупака вагою 21 кг. У якасці доказу дэманстравалі фотаздымкі прэзідэнта з вылаўленай рыбінаю, аднак неўзабаве блогеры высветлілі, што шчупак такога памеру важыць не больш за 10–12 кг.

Пра рыбалку Аляксандра Лукашэнкі на Прыпяці раней не паведамлялася, няма і фотаздымкаў улову. Аднак калі кіраўнік Беларусі сапраўды злавіў сама вагою 57 кг, то рыбіна мела б быць параўнальная з ростам чалавека.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў