{movie}Ідуць «Дажынкі»|right|11824{/movie}
НІНА, ЖЫХАРКА ЖЛОБІНА:
“Вось гэты кавалачак мне каштаваў 5 мільёнаў! Толькі гэты кавалачак! Замовіла далей – яшчэ 2 мільёны. А пенсія ў мяне 1 мільён 700. Хаджу вось… я ж не спецыяльна так адзелася”.
А тых, хто ў вызначаны тэрмін не выканае патрабавання чыноўнікаў, афіцыйна пагражаюць прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці.
НІНА, ЖЫХАРКА ЖЛОБІНА:
“Яны мяне пужаюць то штрафамі, то, кажуць, пасадзім. Я кажу: пастаўце мне плот, я вам паступова яго сплачу”.
Аднак чыноўнікаў лёс такіх людзей зусім не хвалюе. У райвыканкаме нам адказалі коратка.
АЛЯКСАНДР САКАЛА, НАМЕСНІК СТАРШЫНІ РАЙВЫКАНКАМУ:
“Ёсць Грамадзянскі кодэкс, паводле якога ўласнік мусіць утрымліваць сваё домаўласніцтва ў прыстойным выглядзе”.
Нават калі хацела б, то не здолела б гэта зрабіць Аляксандра Новікава – жыхарка пасёлку Чырвоная Горка, што непадалёк ад сёлетняй сталіцы “Дажынак”. Ужо трэці год жанчына сталага веку практычна застаецца без жытла. Большасць ейнага дому літаральна змыў Днепр. Ад таго часу бабуля вымушаная жыць вось у гэтым хлеўчыку.
Як аказалася, райвыканкам вылучыў жанчыне кватэру ў Жлобіне. Але пацярпелая кажа, што ў яе няма грошай, каб жыць і там.
АЛЯКСАНДРА НОВІКАВА, УЛАСНІЦА АВАРЫЙНАГА ДОМУ:
“Такую давалі развалюху, што яе трэба нанова перарабляць… Нікому мы не патрэбныя! На чорта мы ім здаліся ўсім! Яны хочуць выселіць і лецішча тут пабудаваць!”
А таму пампезнае адзначэнне “Дажынак” наўрад ці ўзрадуе спадарыню Аляксандру. Але прынамсі, у адрозненне ад жыхароў Жлобіна, аднаўляць да “Дажынак” за свой кошт абрынутую хату жыхарку хутару ніхто не прымусіць.
Ян Бабіцкі, “Аб’ектыў”