У Віцебску – нашэсце матылёў-аднадзёнак (фота)


Некалькі начэй запар жыхары Віцебску могуць назіраюць у раёне моста Кірава масавы вылет матылёў-аднадзёнак.

Велізарныя раі матылькоў з’яўляюцца ля ліхтароў на лесвіцы, якая вядзе да бетоннай набярэжнай Дзвіны.

Аднадзёнкі – атрад крылатых насякомых, які ўключае больш за 3 тыс. відаў і распаўсюджаны па ўсім зямным шары. Гэта – адзіныя казюркі, якія ліняюць два разы цягам жыццёвага цыклу. Выхад аднадзёнак часта носіць масавы характар, пры гэтым можна назіраць раенне насякомых, падчас якога адбываюцца шлюбныя танцы.

МЛ, паводле БелаПАН
Фота Сяргея Серабро, БелаПАН

Стужка навінаў