«Zмена» адзначыла гадавіну абвяшчэння суверэнітэту Беларусі некалькімі акцыямі


Aктывісты моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду!» планавалі здзейсніць некаторыя з сённяшніх акцыяў раней, пасля абвешчэння прысуду Уладзіміру Някляеву, аднак пільныя праваахоўнікі затрымалі Паўла Вінаградава і арыштавалі на 10 содняў Віталя Васількова.



Маладзёны павесілі вялікі бел-чырвона-белы сцяг на цягнік, які ехаў у Менск, каб той прыбыў у сталіцу з нацыянальнаю сімволікаю, ды нагадалі менчукам пра палітвязняў Міколу Статкевіча і Алеся Бяляцкага.

УШ, belsat.eu

Стужка навінаў