“Палац” і музыкі з Польшчы, Украіны і Літвы падтрымалі выставу


“Палац” з Беларусі, “Гич Оркестр” з Украіны, “Volosi” з Польшчы і “Aiste Smilgeviciute & Skyle” – з Літвы. Музыкі з чатырох краінаў былога Вялікага Княства Літоўскага выступілі на супольным канцэрце ў Менску, каб прыцягнуць увагу да экспазіцыі, што праходзіць у сталічным Нацыянальным мастацкім музеі. Там можна пабачыць партрэты кіраўнікоў і магнатаў Вялікага Княства. Асаблівую цікаваю мастацтвазнаўцы называюць гэтую працу – адну з нешматлікіх жывапісных выяваў Барбары Радзівіл.

{movie}Агляд падзеяў культуры (25.07.2013)|right|11770{/movie}
ЮЛІЯ МІШАКОВА, НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ
“Рукавы выдатна распісаныя, крыху пастэльная манера, вельмі мяккая, і – галоўнае – яе перлавыя платы, у якіх яна, адпаведна з легендаю, мусіла быць пахаваная. Але, на жаль, гэты плат не быў знойдзены, і мы яго бачым толькі на тых жывапісных гравюрах ці выявах, што паказваюць Барбару як самую прыгожую жанчыну таго часу”.

Карціны ўзялі на выставу са сховішчаў музеяў Львова, Луцку.

Большасць карцінаў у Беларусь прыехала ўпершыню. Экспазіцыя працягнецца да 26-га жніўня.

Іншыя навіны: прыбіральнік з Нью-Ёрку знайшоў сярод смецця працы Роя Ліхтэнштайна і Эндзі Ўоргала. “Ляпіс Трубяцкой” збіраецца выпусціць альбом-трыб’ют сабе самім. Віктар Сямашка прэзентаваў зборнік паэзіі “Габітацыя”.

Мар’яна Чарняева

Стужка навінаў