Жудасная катастрофа на чыгунцы ў Іспаніі: 77 загінулых (+ відэа крушэння)


Аварыйныя брыгады, ратаўнікі ды следчыя працуюць на месцы аварыі цягніка непадалёк іспанскага гораду Сант’яга-дэ-Кампастэля. Паводле афіцыйных звестак, у катастрофе загінулі не менш за 77 асобаў.

{movie}Крушэнне цягніка ў Іспаніі|right|11763{/movie}

Гэтую катастрофу ўжо называюць адною з найгоршых за апошнія гады ў Еўропе. 73 асобы загінулі на месцы, яшчэ чацвёра – у шпіталях. Колькасць параненых не ўдакладняецца, але мяркуецца, што пацярпелі яшчэ не менш за 100 асобаў.

{movie}На месцы крышэння цягніка. Без каментару.|right|11758{/movie}

Пасажырскі цягнік, які перавозіў каля 300 асобаў, сышоў з рэек раніцаю 25 ліпеня ля гораду Сант’яга-дэ-Кампастэля. З рэек cышлі ўсе 13 вагонаў складу. Прычыны катастрофы пакуль невядомыя, адна з верагодных, паводле сведкаў здарэння, – цягнік ехаў занадта хутка.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў