Дзясяткі Лукашэнкаў просяць грошай перад уваходам у МВФ (Фота, відэа)


Беларусы ЗША зладзілі флэш-моб ля ўваходу ў сядзібу Міжнароднага валютнага фонду ў Вашынгтоне.

Амаль 50 чалавек, прыкрыўшы твары партрэтамі Аляксандра Лукашэнкі, трымалі плакаты з просьбамі даць грошы на ўтрымліванне КДБ, новы “Майбах” і г.д. Акцыю зладзілі чальцы Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА), БАЗ “Пагоня”, “Беларусаў ў выгнаньні” з Нью-Ёрку, Філадэльфіі і Вашынгтону

{movie}Лукашэнкі просяць грошай ля будынку МВФ у Вашынгтоне|right|11709{/movie}

Кіраўнікі 6 беларускіх арганізацыяў ЗША накіравалі адкрыты ліст дырэктарцы Міжнароднага валютнага фонду Крыстын Лягард (Christine Lagarde). У ім яны паведамляюць, што з 20 ліпеня (дзень, калі Лукашэнка афіцыйна стаў прэзідэнтам) распачынаюць серыю пратэстаў супраць падтрымкі беларускага рэжыму міжнароднымі фінансавымі ўстановамі.

У 2009–2010 гадах МВФ вылучыў Беларусі крэдыт памерам $ 3,5 млрд. Гэтыя грошы, паводле экспертаў, пайшлі на павышэнне заробкаў бюджэтнікам напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. У выніку павелічэння грашовай масы беларускі рубель у чэрвені 2011 года абясцэніўся ўдвая. Сёлета ў красавіку міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец заявіў, што ўлады Беларусі хочуць атрымаць яшчэ адзін крэдыт ад МВФ.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў