Сан-Дыега запрашае аматараў фэнтэзі і фільмаў жахаў


У Сан-Дыега стартаваў фестываль, на якім ажываюць самыя страшныя пачвары з камп’ютарных гульняў, літаратуры жахаў, персанажы анімэ, манга, і фэнтэзі. У 70-ых гадах імпрэза зараджалася як выстава коміксаў, цяпер сюды штогод з’язджаюцца тысячы людзей, каб быць у курсе апошніх анімацыяў і стужак жахаў і фэнтэзі.

{movie}Агляд падзеяў культуры (19.07.2013)|right|11685{/movie}
Сёлета на “Комік-коне” аматары рэтра пабачаць культавыя стужкі, такія як “Робат-паліцыянт”, “Капітан Амерыка” і “Галодныя гульні”, а ахвотныя да навінак пратэстуюць камп’ютарныя гульні.

Іншыя навіны: У Менску працуе экспазіцыя мастака Вячаслава Ігнаценкі. Пачаўся фестываль „Басовішчы”. На пляжы ў Рыа-дэ-Жанэйра зляпілі фігуру пантыфіка ў поўны рост.

Мар’яна Чарняева

Стужка навінаў