«Давай, да пабачэння!», або Як жартаваць па-беларуску


Каманда КВЗ Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў «Папуры»дае прыклад таго, што жартаваць па-беларуску, а не з беларускай мовы можна! Адна з жартаўлівых песень каманды «Давай, да пабачэння!» сталася нават гітом у байнэце.



Беларускую мову ў КВЗ пачуеш нячаста. Каманда «Папуры», як выявілася, не цураецца беларускай мовы. Нядаўна ў інтэрнэт трапіла відэа фрагменту аднаго з выступленняў «Папуры», на якім беларуская мова гарманічна перадае спецыфіку сучаснай масавай культуры: з ужываннем інтэрнэт-мэмаў, вобразаў папулярных тэлесерыялаў, сімвалаў поп-сцэны і г. д.

{movie}Каманда “Папуры” жартуе па-беларуску|right|11637{/movie}

«Беларуская мова такая цікавая: у ёй што чуецца, у тое і верыцца», – жартуюць КВЗ-шнікі, па-свойму інтэрпрэтуючы агульнавядомае правіла беларускай арфаграфіі «як чуецца, так і пішацца».

Інтэрнэт-мэм «Давай, до свидания!», які выкарыстоўваецца ў сеціве ў шматлікіх пародыях, набыў дзякуючы «Папуры» і беларускае гучанне. Песня каманды «Давай, да пабачэння!» шмат у якіх версіях збірае штораз больш праглядаў на «YouTube’е».

Часам «Папуры» дазваляе сабе і жарты з палітычным адценнем. «У Беларусі знайшлі нафтацячэнне. Венесуэла, давай, да пабачэння!», – спявалі прадстаўнікі каманды ў Магілёве напрыканцы 2012 года.{movie}Каманда “Папуры” мае жарты і з палітычным адценнем|right|11638{/movie}

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў