У Слоніме ёсць дзяўчынка, якая спявае з закрытым ротам (Відэа)


Сямігадовая Вера Баль умее выразна гаварыць і спяваць, не раскрываючы рота. Мама маленькай “чараўніцы” Ірына кажа, што аднойчы дачка пабачыла ў інтэрнэце ролік пра чэрававяшчальнікаў і сама вырашыла паспрабаваць.



Атрымалася так выдатна, што дзяўчынку запрасілі ўдзельнічаць у мясцовым конкурсе “Суперліга талентаў”. У сваім родным горадзе Вера ўжо стала знакамітасцю, пра яе распавядалі ў сваіх сюжэтах беларускія і расейскія тэлеканалы.

{movie}У Слоніме ёсць дзяўчынка, якая спявае і размаўляе з закрытым ротам |right|11634{/movie}

Дарэчы, чэрававяшчанне – не адзіны талент маленькай сланімчанкі. Яна любіць спяваць і традыцыйным чынам, раскрываючы рот. Дзяўчынка іграе на скрыпцы, а калі вырасце, марыць стаць архітэктарам.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў