“Малады фронт” знайшоў запіс песні, у якой Наста Палажанка прадказала свой лёс


Арганізацыя заклікае на знак салідарнасці зрабіць яе рынг-тонам для свайго мабільнага.

Песню “Мы пераможам” запісалі ў 2005 г. для ўдзелу ў адборачным туры фестывалю “Басовішча”. Наста Палажанка спявала яе ў складзе гурта “Іншыя”. Аднак выступ тады не адбыўся: бацька, пабаяўшыся, не пусціў 14-гадовую дачку на праслухоўванне.

Як паведаміла “Белсату” прэс-сакратарка “МФ” Таццяна Шапуцька, запіс прынёс чалавек, які ў тыя гады быў сябрам арганізацыі. Цяпер, калі Наста Палажанка – за кратамі СІЗА КДБ і праходзіць у якасці абвінавачанай у справе аб масавых закалотах, словы песні гучаць нават сімвалічна:

“Нам з табою ўжо не схавацца,
Прыйдзецца і цяпер заставацца,
Мы спрабуем убегчы адсюль,
Але зноўку ахова паўсюль!..”

Маладафронтаўцы заклікаюць на знак салідарнасці з Настаю пампаваць трэк, перапісваць на тэлефоны, рабіць рынгтоны, дасылаць Насце паштоўкі з цытатамі з песні.

belsat.eu

Стужка навінаў