Сяргей Мартынаў: “Рэалізаваць усю праграму імпарту немагчыма”


Старшыня Нацбанку выказаў сумневы аб рэальнасці дасягнення станоўчага эканамічнага сальда што да імпарту за найбліжэйшыя 5 гадоў.

8 лютага падчас паседжання прэзідыуму Савету Міністраў Пётр Пракаповіч звярнуўся да кіраўніка МЗС Сяргея Мартынава:

“За бягучы год тэмп росту экспарту мусіць скласці 155,9%, а імпарту – 155,8%, розніца 0,1%. Экспарт і імпарт растуць аднолькавымі тэмпамі. Дзе гарантыі, што не будзе таго ж, што і раней? У праграме мінулай пяцігодкі мы планавалі рост экспарту над імпартам, а ў цяперашняй праграме мы гэтага не плануем, пачынаючы з першага года рэалізацыі”.

Мартынаў пагадзіўся, што рэалізаваць усю праграму з пачатку 2011 года немагчыма, і дадаў, што яе паказнікі ўзгодненыя з ведамствамі ды рэгіёнамі. І ў той жа час „не ўсе пацвердзілі гатоўнасць выйсці на гэтыя параметры”. Напрыклад, канцэрн „Белбіяфарм” за 5 гадоў можа павялічыць продаж за мяжу фармацэўтычнай прадукцыі ў 2,5 разу. У праграме развіцця экспарту для яго даюцца лічбы, большыя ў чатыры разы. Міністэрства спорту мусіць павялічыць экспарт у два разы замест 3,5 праграмных.

Сяргей Мартынаў падкрэсліў, што, магчыма, спатрэбіцца адкарэктаваць паказнікі і ў іншых галінах – пасля прыняцця рашэння ўрадам аб ўнясенні зменаў у пастанову Савету Міністраў ад 30 верасня 2010 года, дзе і акрэсліваюцца лічбы вонкавагандлёвага сальда.
Нагадаем, што ў 2010 годзе адмоўнае сальда імпарту тавараў перавысіла $ 9,6 млрд ЗША.

belsat.eu

Стужка навінаў