Кубінскі дысідэнт заклікаў Еўрапарламент прыняць жорсткую пазіцыю адносна Беларусі


Гіллерма Фарынняс урэшце змог атрымаць прызначаную яму яшчэ ў 2010 годзе прэмію Сахарава – раней улады не дазвалялі яму пакідаць «выспы свабоды». І падзяліўся меркаваннямі пра сітуацыю ў Беларусі.

У Еўрапарламенце кубінец заклікаў прыняць агульную і жорсткую пазіцыю адносна ўладаў нашай краіны.

«Кожная дыктатура спрабуе знайсці аднадумцаў – у Еўропе таксама маеце сваю ганьбу – гэта Беларусь»
, – заявіў ён. Фарынняс таксама заклікаў устрымацца ад гэтак званай «рэал-палітыкі» ды супольна змагацца супраць кожнай дыктатуры. Ён зазначыў, што гэткае стаўленне прывяло да таго, што на ягонай радзімай, Кубе, рэжым Кастраў усцяж трымаецца моцна.

«Улады маюць поўную ўладу над кубінцамі. Яны лічаць Дэкларацыю правоў чалавека варожаю прапагандаю. Усцяж будуць працягвацца арышты, пагрозы, збіванні ды саджанні ў турмы дэмакратычных актывістаў»
, – заявіў Фарынняс.

Еўрапарламент прысудзіў прэмію дысідэнту, пасля таго, як ён трымаў 135-дзённую галадоўку за вызваленне палітвязняў на Кубе. Фарынас правёў 11 гадоў свайго жыцця ў турмах.

У.Ш., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары