Аварыя ў наўпроставым эфіры. На «Байкануры» выбухнула ракета з расейскімі спадарожнікамі


Ракета «Пратон-М», што мелася вывесці на арбіту тры спадарожнікі навігацыйнай сістэмы ГЛОНАСС, не пакінула нават атмасферы і развалілася ў паветры. Ніхто не пацярпеў.

{movie}Урывак прамой трансляцыі тэлеканалу “Расея”|right|11420{/movie}

У раёне касмадрому ўтварылася воблака атручвальнага рэчыва – гептылу. На шчасце, адразу пасля аварыі пайшоў дождж і атрута асела на зямлі.

Прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў загадаў стварыць ажно дзве камісіі з нагоды аварыі. Адну – для высвятлення яе прычынаў, а другую – «для ўзмацнення кантролю ў касмічнай галіне».

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў