Не для ўсіх свята


Прайсці можна, праехаць – не. Пасля 17:00 і да 22:00 у сталіцы рэпетавалі спартова-моладзевае шэсце да параду 3 ліпеня. Рух і спадарожныя паркінгі закрытыя ад праспекту Пераможцаў да вуліцы Даўмана. Абмежавальныя гадзіны абвесцілі загадзя, але на практыцы рэпетыцыі не змяшчаюцца ў запланаваны графік. Кіроўцы абураныя.

{movie}Не для ўсіх свята|right|11398{/movie}

МЕНСКІЯ КІРОЎЦЫ:
«Перакрываюць практычна ўвесь цэнтр. Працы не будзе».
«Сутыкнуўся, спазніўся на працу».
«Усе гэтыя перакрыванні трэба сканчаць, бо гэта вялікая нязручнасць для насельніцтва».

Бліжэйшымі днямі будуць перакрываць і праспект Машэрава. Каб на Дзень Рэспублікі было прыгожа, напярэдадні мусіць быць нязручна? Замест начы рэпетуюць у час пік.

Усё – згодна з генеральным планам. Імпрэзы да абвешчанага галоўным дзяржаўнага свята распачнуцца 1 ліпеня канцэртам у Палацы Рэспублікі. 2 ліпеня – традыцыйнае ўскладанне вянкоў ля помніку Пераможцам. А ўвечары – трыумф сімвалу ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Гістарычная падзея даступная не для ўсіх.

СЯРГЕЙ ХІЛЬМАН, УПРАЎЛЕННЕ ІДЭАЛАГІЧНАЙ ПРАЦЫ МЕНГАРВЫКАНКАМУ:
«Ганаровае адкрыццё плошчы Дзяржаўнага сцягу Рэспублікі Беларусь. Напаўняльнасць пляцоўкі – да 5000 чалавек. На гэтую колькасць гасцей запрашэнні мы і надрукавалі ды распаўсюджваем праз працоўныя калектывы, грамадскія аб’яднанні».

А ў сакральны для ўладаў дзень забаву распачне трэнаваны цяпер парад войскаў Менскага гарнізону і моладзевае шэсце. На колах і на вусенях па Менску пракоціць 150 адзінак вайсковай тэхнікі, маршам пройдуць каля 3000 вайскоўцаў, а ў небе пабачым каля 30 самалётаў і верталётаў.

Сёлета ўпершыню за ўсе гады правядзення парадаў прагучаў кошт імпрэзы – з вуснаў галоўнага ідэолага Мінабароны.

УЛАДЗІМІР МАКАРАЎ, ГАЛОЎНЫ ІДЭОЛАГ МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ:
«На фоне ўсіх выдаткаў нашых, а мы жывем ва ўмовах жорсткай эканоміі… тым не менш… гэта па-сутнасці капейкі. Гэта меней чымся 0,2 % ад выдаткаў, якія ідуць на вайсковае ведамства і ўзброеныя сілы за год».

То бок – каля $ 1,55 млн. Грашамі гэтую суму падаткаплатнікі назваць не могуць. Будзь яны пры ўладзе, выдаткавалі б грошы…

ЖЫХАРЫ МЕНСКУ:
«Дзіцячым дамам ці на дабрачыннасць. Навошта нам уся гэтая пазуха?»
«У той момант, калі сістэма адукацыі загінае і з медыцынаю таксама праблемы… паўсюль ёсць праблемы».
«На парад, вядома, мэтазгодна выдаткаваць гэтыя грошы, бо гэта вялікі дзень».

Для аматараў такога кшталту імпрэзаў дзяржава падрыхтавала агулам 46 урачыстасцяў.

СЯРГЕЙ ХІЛЬМАН, УПРАЎЛЕННЕ ІДЭАЛАГІЧНАЙ ПРАЦЫ МЕНГАРВЫКАНКАМУ:
«Гандлёвыя аб’екты будуць працаваць не скажу што сабе ў страту, але з мінімальнымі нацэнкамі, а недзе гэтыя нацэнкі нават будуць адсутнічаць».

Найбуйнейшая – святочны канцэрт, месцы на цэнтральнай пляцоўцы якога – таксама «толькі для сваіх». Кульмінацыя ж названай Днём Незалежнасці чырвонай даты – як заўжды, гала-канцэрт, а пасля 23:00 – пераможны салют.

Юлія Цяльпук, «Аб’ектыў»

Стужка навінаў