Помнік пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі - знішчаны


Камень быў расколаты падчас спробы пераносу.

Помнік пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі ўсталявалі на цэнтральнай плошчы Маладзечна ў 1993 годзе, калі старшынём райвыканкаму быў Генадзь Карпенка. Зрабілі яго ў выглядзе вялікага валуна, аздобленага крыжам Еўфрасінні Полацкай і выяваю бел-чырвона-белага сцягу, які пазней прыбралі.

Як распавёў сябра Рады беларускай інтэлігенцыі, паэт і жыхар Маладзечна Лявон Цімохін, некалі на месцы помніку стаяў старажытны каменны крыж, які ўзарвалі бальшавікі пасля прыходу ў Заходнюю Беларусь.

Помнік перанеслі з цэнтральнай плошчы гораду ў 2011 годзе. Перад фестывалем беларускай песні ды паэзіі «Маладзечна-2013» улады распачалі працы для ўпарадкаванні парку, а там, куды два гады таму перанеслі помнік, правялі дарогу, і рабілі новы ўезд у парк. Падчас спробы дэмантажу помнік раскалоўся.

Які будзе далейшы лёс помніка – пакуль невядома.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў