У Алматы выбухнуў бензавоз. Кіроўца загінуў, дзясяткі кватэраў згарэлі


У цэнтры гораду ўзляцеў у паветра прыпаркаваны каля жылога дому бензавоз. Паліва разлілося ўздоўж вуліцы і трапіла на суседнія дамы ды іншыя аўтамабілі.

{movie}Выбух бензавозу ў Алмаце|right|11359{/movie}

Паводле відавочцаў, аўтамабіль урэзаўся ў слуп, пасля чаго перакуліўся. Дзверы заклініла, і кіроўца не змог выбрацца з кабіны.

Пажарныя не мелі спецсродкаў для тушэння падобнага пажару, таму ім спатрэбілася некалькі гадзінаў, каб апанаваць агонь.

Цяпер мясцовая пракуратура спраўджвае, ці меў права бензавоз увогуле быць у цэнтры гораду.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў