Улады афіцыйна прызналі, што ў Беларусі ёсць афрыканская чума свіней (абноўлена)


Забаранілі прывозіць мяса з Гарадзенскай вобласці.

Расея ўводзіць забарону на імпарт свініны, гатовай прадукцыі з гэтага мяса і кармоў з Гарадзенскай вобласці, падае interfax.by.

Як паведаміў агенцтву “Інтэрфакс” прадстаўнік Рассельгаснагляду Арцём Даўшаў, у службы з’явілася афіцыйная інфармацыя, што ў прыватнай падсобнай гаспадарцы на Гарадзеншчыне выяўлены выпадак афрыканскай свіной чумы. У сувязі з гэтым прынялі рашэнне абмежаваць імпарт свініны, прадукцыі свінагадоўлі ды кармоў з гэтага рэгіёну Беларусі.

Абмежаванне ўводзіцца з 21 чэрвеня.

Раней загадкавы мор свіней быў адзначаны на Меншчыне, а потым на Берасцейшчыне і Віцебшчыне. Улады стараліся схаваць гэта і нічога не тлумачылі насельніцтву.

“Аб’ектыў” прысвяціў загадкаваму свіному паморку некалькі рэпартажаў. Сведчанні відавочцаў і падрабязнасці – у відэа.{movie}Архіўны матэрыял “Аб’ектыву” пра мор свіней|right|11287{/movie}

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі пацвярджае выбух афрыканскай чумы свіней у Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласці.

Беларускім дзяржаўным ветэрынарным цэнтрам у паталагічным матэрыяле, атрыманым ад трупа свінні, якая належала жыхару вёскі Чапунь Іўеўскага раёну, выяўлены генетычны матэрыял узбуджальніка афрыканскай чумы свіней (АЧС)”, – гаворыцца ў паведамленні Дэпартаменту ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства.

Цяпер ветэрынары ліквідоўваюць ачаг хваробы. Для чалавека афрыканская чума свіней небяспекі не ўяўляе.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў