Магутныя выбухі на палігоне ў Самары. 30 параненых, тысячы эвакуяваных


Першыя выбухі на Прыволжскім дзяржаўным выпрабавальным палігоне, каля вёскі Нагорны прагучалі ўчора каля 19.30 паводле мясцовага часу і працягваліся ажно да раніцы. Паводле расейскага Міністэрства надзвычайных сітуацыяў ліквідацыя наступстваў можа заняць ажно тры дні.

{movie}Аматарскае відэа дасланае на “RussiaToday”|right|11238{/movie}

Пакуль невядома, як дайшло да інцыдэнту. На палігоне захоўваліся 13 мільёнаў артылерыйскіх снарадаў, якія мелі быць утылізаваныя.

У выніку выбухаў у шмат якіх дамах павыбівала вокны, параніла 30 чалавек, з якіх 11 шпіталізаваныя. Звестак пра загінулых няма.

З вёскі эвакуявалі больш за 6500 чалавек

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў