Лукашэнка прызнаўся, што сын Віктар хоча стаць прэзідэнтам


Лідар Беларусі адкрыў некаторыя таямніцы ў інтэрв’ю ўкраінскім выданням.

«Папракаюць мяне і што старэйшы сын хоча стаць прэзідэнтам, гэта – бліжэй да ісціны. Але вы вельмі правільна спыталі, ці хачу я сыну прэзідэнцкага лёсу. Не хачу. Вы не ўяўляеце, што такое прэзідэнцтва для маёй сям’і. Я хачу, каб мае дзеці спакойна жылі і каб у нас палкамі не кідалі», – паведаміў кіраўнік Беларусі ў інтэрв’ю карэспандэнтцы ўкраінскай газеты «Известия в Украине» Яніне Сакалоўскай.

Лукашэнка адзначыў, што ніхто не можа папракнуць яго ў тым, што ён сам хоча, каб яго дзеці сталі прэзідэнтамі, дадаўшы, што ягоны старэйшы сын Віктар працуе ягоным памочнікам. «Ён – верны чалавек, нікому не перашкаджае. Ён – дадатковая крыніца інфармацыі для мяне. Ён прыходзіць і расказвае бацьку, што лічыць патрэбным».

Лідар Беларусі зазначыў, што Віктар Лукашэнка, які кантралюе сілавыя структуры, хварэе за бацьку. У краіне таксама ніхто не палохаецца, згадаў кіраўнік Беларусі, што спадкаемцам улады Аляксандра Лукашэнкі можа стаць ягоны сын Коля.

МЯ, belsat.eu, паводле izvestia.kiev.ua

Стужка навінаў