У Менску прэзентавалі дзве кнігі габрэйскіх казак былога барысаўца


Жыццё габрэяў з 1950-х да сённяшніх дзён, не скалечанае пачварнымі паваротамі гісторыі. Дзе можна ўявіць сабе такое? Толькі ў казцы. Агляд падзеяў культуры.

Дзве кнігі такіх гісторыяў аўтарства колішняга барысаўца Давіда Шульмана прэзентавалі ў кнігарні «ЛогвінаЎ». «Дзе ўзяць крыху шчасця?» – на беларускай мове, «Баскетбалістка з вуліцы Жданава» – па-расейску.

{movie}Агляд падзеяў культуры (12.06.2013) |right|11133{/movie}

«Вуліца Жданава была калісьці тут, у Менску, сёння яна мае іншую назву, – тлумачыць аўтар. – У кнізе вы сустрэнеце Менск, Нарач. Тое, што мілае, з чым я сустракаўся ў сваім жыцці».

Кніга напісаная па-расейску, тлумачыць аўтар, найперш, каб быць зразумелаю ізраільскаму чытачу, які захоча зразумець Беларусь і даведацца больш пра жыццё тутэйшых габрэяў. А ахвотных, паводле аўтара, ужо назбіралася, таму першая партыя кніг паехала ў Ізраіль, дзе ў турыстычным Эйляце жыве цяпер і сам Шульман.

Іншыя тэмы: У Менску прайшоў першы сольны канцэрт амбітнага беларускамоўнага гурта «Хурма». Фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся ўнікальным выданнем XVII стагоддзя аўтарства Казіміра Семяновіча. Напярэдадні фіналу чэмпіянату Еўропы па баскетболе беларускіх спартовак знялі на фоне французскіх пейзажаў у вобразах французскіх дзяўчат.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў