Ці не зашмат у Беларусі міліцыянтаў?


«Улада баіцца нас з вамі. Таму і патрэбна столькі сілавікоў. Вось і ўвесь сказ», – такім быў адзін з адказаў.

У Сусветным індэксе міру за 2013 год Беларусь заняла 96 месца. Глабальны індэкс міру (GPI) вылічваюць на падставе ацэнкі краінаў паводле іх міралюбівасці ды розных паказніках насілля ў грамадстве. Індэкс складае Інстытут эканомікі ды міру (IEP) – незалежная беспартыйная некамерцыйная даследчая арганізацыя.

Самаю мірнаю краінаю лічыцца Ісландыя, пасля яе – Данія і Новая Зеландыя. На апошняй прыступцы аказаўся Афганістан.

У параўнанні з мінулым годам Беларусь палепшыла свае паказнікі: яна займала 109 месца. Даследнікі звярнулі ўвагу на зніжэнне ўзроўню злачыннасці ды велізарную колькасць сілавікоў у нашай краіне.

{movie}Апытанне: ці не зашмат у Беларусі міліцыянтаў?|right|11129{/movie}

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў