Узгадненне рамонту: Навядзенне парадку ці паранойя?


Усталяванне металічных дзвярэй, перанос электрычнай разеткі, усталяванне кандыцыянера і замена падлогі: цяпер усе гэтыя рамонтныя працы маюць быць узгодненыя з ЖЭСам – новая пастанова Савету Міністраў ужо набыла моц.

{movie}Узгадненне рамонту: Навядзенне парадку ці паранойя?|right|11091{/movie}

Журналісты “Белсату” запыталі менчукоў, як яны ставяцца да такіх новаўвядзенняў.

Адзін з рэспандэнтаў распавёў, што ўжо рабіў рамонт з усімі патрэбнымі ўзгадненнямі: “Я замяняў вокны, дзверы, ламаў перагародку. Я дамагаўся дазволаў паўгода. Усе дакументы зрабіў, але выдаткаваў на гэта $ 2,5 тыс.”.

“Мне падаецца, гэта правільна зрабілі – нашая дзяржава будзе кантраляваць. Але з іншага боку, можа быць, некаторыя пытанні жыхары мусяць самыя развязваць, напрыклад, калі ставіць вокны. Але нашая дзяржава такая… мусіць пастанаўляць, а мы мусім падпарадкоўвацца”, – падзялілася сваймі думкамі жыхарка Менску.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў