Як трымаць асла на балконе ў сучасным горадзе


У Бруселі жывёліну пасялілі наўпрост на гаўбцы высотнага будынку.



Асліца Лола часцяком бярэ ўдзел ў імпрэзах арабскага культурніцкага цэнтру ў Бруселі. Каб жывёліна заўсёды была непадалёк працоўнага месца, яе размясцілі наўпрост на гаўбцы ўстановы, забяспечыўшы сенам і вадою. Асліца аднак сваім гучным ровам пачала перашкаджаць суседзям, якія выклікалі паліцыю і запатрабавалі разабрацца, чаму яе ўтрымліваюць на гаўбцы.

{movie}Як трымаць асла на балконе ў сучасным горадзе|right|10990{/movie}

Паліцыя звярнулася да гаспадароў Лолы па тлумачэнні ды загадала перавесці Лолу ў памяшканне. «Я буду выводзіць асла кожны дзень на вуліцу, каб ён мог дыхаць. І калі хтосьці не згодны, яны могуць забраць мяне ў турму», – катэгарычна выказалася дырэктарка культурнага арабскага цэнтру Хаўа Джабалі (Hawa Djabali). Адпрэчваючы прадпісанні паліцыі, яна адважылася пакінуць Лолу звонку.

У прэс-службе паліцыі Бруселю паведамілі, што прышлюць у культурны цэнтр паліцэйскі нарад, калі асліцу не перавядуць у належнае месца і яна далей будзе шумець, перашкаджаючы суседзям.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў